BE RU EN

Дунья Міятовіч: Беларусь абуральна парушае абавязальніцтвы перад АБСЕ

  • 5.04.2011, 18:13

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях СМІ Дунья Міятовіч занепакоеная ціскам з боку ўладаў Беларусі на мясцовых і замежных журналістаў.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, якое Міятовіч накіравала міністру замежных справы Беларусі Сяргею Мартынаву, паведаміла прэс-служба АБСЕ.

"Улады працягваюць запалохваць і пераследаваць незалежныя СМІ. Гэтая небяспечная тэндэнцыя, якая пачалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, дасягнула сваёй крытычнай кропкі. Гэтыя дзеянні абуральна парушаюць абавязальніцтвы Беларусі ў межах АБСЕ", - падкрэсліла Міятавіч.

У сваім лісце яна пералічыла выпадкі, калі журналісты і СМІ ў Беларусі падвяргаліся пераследам, асабліва падкрэсліўшы, што сур'ёзна занепакоеная "крымінальным пераследам журналістак Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай".

Міятовіч таксама нагадала Мартынаву пра адмову Вышэйшага гаспадарчага суда ў задавальненні пазоваў "Аўтарадыё" і газеты "Народная воля", якія спрабавалі апратэставаць вынесеныя Міністэрствам інфармацыі папярэджанні.

Акрамя таго, Міятовіч выказала занепакоенасць выпадкамі арыштаў беларускіх журналістаў Алеся Асіпцова і Уладзіміра Лапцэвіча, а таксама расейца Аляксандра Лашманкіна.

Міятовіч таксама занепакоеная пераследам карэспандэнта польскай "Газеты Выборчай" у Беларусі Анджэя Пачобута.

Апошнія навіны