BE RU EN

Велапрабег палічылі несанкцыянаваным мітынгам

  • 30.04.2011, 18:23

У Віцебску 29 красавіка прайшоў велапрабег, якім аматары велатранспарта хацелі прыцягнуць увагу гарадскіх уладаў да неабходнасці развіцця велаінфраструктуры.

Каля 50 чалавек стартавалі з плошчы Перамогі і невялікімі групамі па пяць-сем веласіпедыстаў праехалі па маршруце вуліца Багдана Хмяльніцкага - вуліца імя газеты «Праўда» - Смаленская вуліца - праспект Фрунзэ - плошча Свабоды, перадае БелаПАН.

Першапачаткова ўдзельнікі акцыі планавалі стартаваць калонай ад гарадской ратушы і праехаць па цэнтральных вуліцах, аднак гэтаму супрацьдзейнічалі ДАІ - ажно да пагрозы кваліфікаваць велапрабег як несанкцыянаваны мітынг.

Апошнія навіны