BE RU EN

Бацька і старэйшы брат выканаўцы тэракту затрыманыя

  • 25.04.2011, 13:44

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў пацвердзіў, што бацька і старэйшы брат выканаўцы тэракту ў міескім метро затрыманыя і знаходзяцца ў СІЗА.

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС у панядзелак у ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, перадае "Інтэрфакс Захад".

"Так, яны знаходзяцца ў нас - і бацька, і старэйшы брат. Але рашэнне па абранні далейшай меры стрымання будзе прымаць следчы, кіраўнік следчай групы - ці тое ўзяць падпіску аб нявыездзе, ці тое пакінуць знаходжанне пад вартай. Пакуль яны ў нас", - патлумачыў А. Куляшоў.

Апошнія навіны