BE RU EN

Верагодная шокавая 30%-ая дэвальвацыя беларускага рубля

  • 13.04.2011, 12:10

Так лічыць галоўны выканаўчы дырэктар Raiffeisen Bank International AG (RBI) Герберт Сцепіч.

Аб гэтым ён сказаў на сустрэчы з аналітыкамі ў Лондане, перадае "Інфабанк".

Мясцовыя беларускія банкі на дадзены момант могуць прадаваць замежную валюту па курсе, які адхіляецца ад афіцыйнага на 10%, супраць 2%-га калідора, які быў усталяваны рэгулятарам да 30 сакавіка.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся ў сакавіку на 6,5% з прычыны спробаў ўрада закрыць разрыў па ліку бягучых аперацый, які быў эквівалентны 15,6% ад валавога ўнутранага прадукту ў мінулым годзе. Па дадзеных Нацыянальнага камітэта па статыстыцы за першыя два месяцы года дэфіцыт гандлёвага балансу вырас больш чым у чатыры разы - да амаль 2 млрд. даляраў супраць 468 млн даляраў за аналагічны перыяд годам раней.

Групе Райфайзен належыць 88% Прыорбанка, пятага па велічыні актываў банка краіны.

"У сувязі з мерамі, якія мы распачалі, мы не бачым значнай рызыкі для нашага ўзаемадзеяння" ў Беларусі, сказаў Сцепіч, дадаўшы, што актывы Прыорбанка складаюць каля 1,2 млрд. еўра (1,7 млрд. даляраў).

Расея можа павялічыць свой уплыў на былыя савецкія рэспублікі, бо "хутка развіваецца" і "ўкладваецца ў каштоўныя актывы", сказаў Сцепіч. Пры гэтым Беларусь спрабуе ўзяць "крэдыт выратавання" у памеры 3 млрд. даляраў ад Расеі і іншых былых савецкіх партнёраў.

Сярод непасрэдных рызык, да якіх схільная Беларусь на дадзеным этапе, Аляксандр Марозаў, галоўны эканаміст HSBC Holdings Plc ў Маскве, адзначае "магчымасць некантралюемай дэвальвацыі беларускай валюты або збоі ў эканоміцы з-за недахопу імпартуемых рэсурсаў". Як піша сёння эксперт у электроннай рассылцы, "значныя знешнія дысбалансы і нізкі ўзровень міжнародных рэзерваў ўяўляюць сур'ёзную рызыку для суверэннага крэдытнага рэйтынгу краіны".

Апошнія навіны