BE RU EN

Сейм разгледзіць Пагадненне аб спрошчаным перасячэнні мяжы Беларусі і Літвы

  • 11.04.2011, 17:29

Урад Літвы сёння на пасяджэнні адобрыў пагадненне аб спрошчаным перасячэнні мяжы Літвы і Беларусі для жыхароў прымежных раёнаў дзвюх краін.

Ухваленыя парадак яго ажыццяўлення і шэраг іншых дакументаў, неабходных для ўступлення ў сілу гэтага пагаднення, паведамляе БелТА.

Літоўскі ўрад вырашыў звярнуцца да прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ з просьбай аб перадачы ў парламент краіны для ратыфікацыі прававых актаў для рэалізацыі пагаднення паміж Літвой і Беларуссю аб палегчаным візавым рэжыме для жыхароў прымежных раёнаў. Спрошчаны парадак ўступіць у сілу пасля ратыфікацыі парламентам Літвы і ўхвалення прэзідэнтам.

Як сказаў сёння журналістам канцлер ўрада Дэйвідас Матуленіс, ён спадзяецца, што пагадненне будзе ратыфікаванае яшчэ ў гэтым годзе, а ўступіць у дзеянне ў пачатку наступнага года.

Пагадненне аб палегчаным рэжыме перасячэння мяжы для жыхароў Беларусі і Літвы, якія пражываюць у 50-кіламетровай зоне па абодва бакі ад мяжы, было падпісанае міністрамі замежных спраў дзвюх краін 20 кастрычніка 2010 года падчас візіту прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ ў Беларусь.

Апошнія навіны