BE RU EN

Украінскі карабель вывез беларусаў з Лівіі

  • 11.04.2011, 12:13

Дэсантны карабель Вайскова-марскіх сіл УС Украіны "Канстанцін Альшанскі" з беларусамі на борце сёння прыбудзе ў порт Севастопаля.

Пра гэта БелТА паведамілі ў амбасадзе Беларусі ва Украіне.

Вяртаюцца з Лівіі 16 грамадзян Беларусі, сярод якіх медыкі, што працавалі ў гэтай краіне, а таксама жанчыны і дзеці, ля прычала Севастопальскага марскога вакзала іх сустракае супрацоўнік консульскай службы беларускай амбасады.

Пасля таго, як эвакуіраваныя з Лівіі беларускія грамадзяне сыдуць на бераг, ім будзе аказаная ўсебаковая дапамога і садзейнічанне дыппрадстаўніцтва ў вяртанні на радзіму.

Усяго на борце "Канстанціна Альшанскага" у порт Севастопаля прыбудуць 114 эвакуяваных з Лівіі чалавек, у тым ліку украінцы, расейцы, беларусы.

"Канстанцін Альшанскі", узяўшы на борт 193 грамадзяніна розных замежных дзяржаў, у тым ліку 85 украінцаў і 16 грамадзян Беларусі, 4 красавіка адчаліў з лівійскага Трыпалі ў бок Мальты, дзе высадзіў частку эвакуяваных, а затым узяў курс да берагоў Крыма.

Раней дзякуючы садзейнічанню ўкраінскага боку з Трыпалі былі эвакуяваныя авіяцыйным паведамленнем праз Кіеў 7 грамадзянаў Беларусі.

Апошнія навіны