BE RU EN

Наталля Радзіна выехала з краіны

  • 1.04.2011, 9:17

Рэдактар ​​charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца па-за дасяжнасцю беларускага КДБ.

Аб гэтым Наталля паведаміла charter97.org. У дадзены момант яна знаходзіцца за мяжой у бяспечным месцы.

31 сакавіка яна павінная была з'явіцца на допыт да следчага КДБ у Менску, дзе, верагодна, ёй прад'явілі б канчатковае абвінавачванне па справе «Плошча-2010». Не чакаючы гэтага, Наталля прыняла рашэнне пакінуць Беларусь.

Нагадаем, журналістка, якая больш за месяц правяла ў СІЗА КДБ, і знаходзілася ў «ссылцы» ў Кобрыне пад падпіскай аб нявыездзе, абвінавачваецца па двух частках артыкула 293 КК РБ («Масавыя беспарадкі»). Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У бліжэйшы час Наталля Радзіна сама распавядзе аб падрабязнасцях свайго ад'езду.

Апошнія навіны