BE RU EN

Справа Статкевіча і Уса перададзеная ў суд

  • 31.03.2011, 18:03

Крымінальная справа ў дачыненні да кандыдатаў на прэзідэнцкі пост Мікалая Статкевіча і Зміцера Уса перададзеная сёння ў Менгарсуд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці.

Аб гэтым БелТА паведаміў старэйшы памочнік пракурора Менска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Мікалаю Статкевічу і Зміцеру Усу 18 сакавіка было прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі так званых «масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010 года (ч. 1 арт. 293 «Масавыя беспарадкі» КК Беларусі).

Акрамя таго, сёння ў Менгарсуд накіраваная крымінальная справа Аляксандра Класкоўскага, які абвінавачваецца па ч.1 і ч.2 арт.293, а таксама па арт.369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і ст.382 «самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы» КК Беларусі.

Таксама пракуратура перадала ў Менскі гарадзкі суд справы Аляксандра Квяткевіча, Зміцера Буланава, Андрэя Пазняка і Арцёма Грыбкова, абвінавачаных па ч.2 арт.293.

Пад «масавымі беспарадкамі» афіцыёзнае агенцтва БелТА і пракуратура Менска маюць на ўвазе шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая прайшла 19 снежня 2010 года і бвла жорстка разагнаная спецназам.

Апошнія навіны