BE RU EN

Справу Статкевіча і Уса перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд

  • 29.03.2011, 19:19

Cледчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама ў пракуратуру Менска для накіравання ў суд перададзеная справа ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Зміцера Уса.

18 сакавіка ім было прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі так званых «масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010 года.

Разам з імі ў пракуратуру перададзеныя справы Квяткевіча А.А., Буланава З.А., Пазняка А.А., Грыбкова А.Ф., якіх абвінавачваюць ва ўдзеле «ў масавых беспарадках», а таксама Аляксандра Класкоўскага, якога абвінавачваюць адразу па трох артыкулах - па ч.1 і ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Масавыя беспарадкі»), арт.369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт.382 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы»), перадае прэс-служба МУС.

Нагадаем, 19 снежня 2010 года ў Менску спецназ жорстка разагнаў шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны