BE RU EN

Міжнародная назіральная місія патрабуе адкрытых працэсаў

  • 21.02.2011, 14:24

Міжнародная назіральная місія заяўляе аб сваім намеры правесці грамадскі маніторынг судовых працэсаў над удзельнікамі акцыі 19 снежня 2010 года.

Міжнародная назіральная місія 21 лютага выступіла з заявай, у якой «настойліва рэкамендуе уладам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь, асобным судам агульнай юрысдыкцыі і адміністрацыям судоў» забяспечыць свабодны доступ назіральнікаў маніторынгавых груп Місіі ў памяшканні судоў і непасрэдна ў залы судовых пасяджэнняў падчас правядзення слуханняў па крымінальных справах у дачыненні названых асоб.

Місія таксама рэкамендуе праводзіць усе судовыя паседжанні па ўказаных справах у адкрытым рэжыме, з допускам ў залы судовых пасяджэнняў міжнародных назіральнікаў, прадстаўнікоў прэсы, праваабарончых арганізацый і грамадскасці. Місія заклікае забяспечыць неабходныя ўмовы для прадстаўнікоў шырокай грамадскасці, якія пажадалі прысутнічаць на названых судовых працэсах, у прыватнасці, праводзіць слуханні па названых справах у залах судовых пасяджэнняў з дастатковай для прысутнасці назіральнікаў умяшчальнасцю.

Міжнародная назіральная місія таксама патрабуе публічна агучваць рашэнні па названых справах у дачыненні да ўсіх абвінавачаных, уключаючы публікацыю гэтых рашэнняў у СМІ, і гарантаваць выкананне ўсіх працэсуальных нормаў падчас судовых слуханняў па названых справах у адпаведнасці нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь у гэтай галіне.

«Місія спадзяецца, што дзяржава Рэспубліка Беларусь гатовая прадэманстраваць сусветнай супольнасці сваю прыхільнасць дэмакратычным каштоўнасцям і няўхільнае выкананне сваіх абавязацельстваў па правах чалавека ў межах ратыфікаваных міжнародных пагадненняў, гарантуючы правядзенне судовых працэсаў над удзельнікамі падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, у строгай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі выканання права на справядлівае судовае разбіральніцтва, і забяспечыўшы магчымасць правядзення грамадскага маніторынгу названых судовых паседжанняў», - гаворыцца ў заяве, падпісанай прадстаўніком Місіі ў Беларусі Канстанцінам Барановым і кіраўніком Місіі Андрэем Юравым.

Апошнія навіны