BE RU EN

Зімоўскаму не атрымаецца «патусіць» у Альберт-холе

  • 2.02.2011, 12:17

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага падаўлення дэманстрацый пратэсту былы кіраўнік БТ збіраўся паехаць у Лондан.

Напярэдадні і падчас прэзідэнцкай кампаніі Аляксандр Зімоўскі - заўзяты апалагет і прапагандыст рэжыму Лукашэнкі - узначальваў Белтэлерадыёкампанію. Пасля выбараў яго знялі, але з фармулёўкай «у сувязі з пераводам на іншую пасаду».

У студзені 2011 года Зімоўскі напісаў у сваім блогу ў Facebook: «Думаю махнуць у Лондан у сакавіку, патусіць ў Альберт-холе».

Аднак за садзейнічанне рэпрэсіям супраць дэмакратычных актывістаў і дачыненне да стварэння паклёпніцкіх фільмаў і сюжэтаў пра апазіцыю былому кіраўніку БТ не атрымаецца ўбачыць каралеўскую залу навук і мастацтваў - яго ўнеслі ў спіс неўязных у краіны Еўразвяза. Зараз толькі застаецца з'ездзіць у Шклоў. Там таксама ёсць музей. Ягонага гаспадара.

Апошнія навіны