BE RU EN

Справу Аляксандра Атрошчанкава накіравалі ў суд

  • 18.02.2011, 14:42

Справу вязня сумлення Аляксандра Атрошчанкава будуць разглядаць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Пра гэта charter97.org паведаміла жонка палітвязня Дар'я Корсак. Суддзёй на працэсе будзе выступаць Чаркас Тацяна Станіславаўна. Дата разгляду справы пакуль невядомая. Невядомае і тое, ці будзе працэс адкрытым.

Нагадаем, журналіста і прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандра Атрошчанкава арыштавалі ў ноч з 19 на 20 снежня пасля мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта. Журналіста арыштавалі супрацоўнікі КДБ і да гэтага часу ён знаходзіцца ў турме КДБ.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала Аляксандра вязнем сумлення.

Апошнія навіны