BE RU EN

Помнік Айбаліту ў Віцебску скралі ў дзень адкрыцця (Фота)

  • 8.11.2011, 10:26

Ад п'едэстала засталася бетонная пліта.

Помнік Айбаліту, урачыста адкрыты ў суботу ў дворыку вучэбна-лабараторнага корпуса Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, знік у той жа дзень.

На месцы скульптурнай групы з бронзы аўтарства Івана Казака - пастамент, які апынуўся двума бетоннымі плітамі ў рамцы з фарбаваных дошак. Добры доктар, сумнае цяля і задумлівая такса зніклі без следу, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Апошнія навіны