BE RU EN

Беларуская ўлада супраць вольнага перамяшчэння грамадзянаў

  • 16.11.2011, 13:47

Польшча 14 месяцаў таму перадала Беларусі ратыфікаванае пагадненне аб малым прымежавым супрацоўніцтве і да гэтага часу чакае крокаў у адказ беларускага боку.

Пра гэта заявіў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Мы падпісалі гэтае пагадненне ў лютым мінулага года. Мы ў верасні завяршылі ўвесь працэс ратыфікацыі, перадалі ўсе дакументы беларускаму боку», - сказаў амбасадар. Дыпламат нагадаў, што паводле дамовы, ён уступае ў сілу праз месяц пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі. «Ужо 14 месяцаў мы чакаем іх ад беларускага боку. Нам сказалі, што прэзідэнт у снежні мінулага года падпісаў гэта пагадненне. Нібыта ёсць нейкія тэхнічныя моманты - беларускі бок не гатовы», - адзначыў ён.

Л. Шарэпка нагадаў, што ў зону малога прымежавага руху з беларускага боку трапляюць два буйных горада - Брэст і Гродна. «Мы шмат разоў звярталіся да беларускай улады з просьбай паскорыць працэс. Не так даўно наш прэзідэнт прыязджаў на мяжу ў Кузніцу і афіцыйна звяртаўся з просьбай ўкараніць гэты дакумент. Я не ведаю, чаму гэтага не адбываецца», - сказаў дыпламат.

Апошнія навіны