BE RU EN

Лукашэнка баіцца ракетнага ўдару па Драздах

  • 11.11.2011, 13:04

Лукашэнку не дае спакою лёс ягонага лівійскага сябра Кадафі.

«Я хачу падкрэсліць, што кіраўніцтва Беларусі разглядае Узброеныя сілы як галоўны фактар ​​стратэгічнага стрымлівання не толькі знешніх пагроз, але і забеспячэння стабільнасці ў дзяржаве. Я хацеў бы вельмі спадзявацца, я ў гэта веру, што беларускае восйка з гэтай задачай справіцца», - заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу, заслухоўваючы даклад міністра абароны па выніках дзейнасці Узброеных сіл у 2011 годзе, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Як адзначыў дыктатар, «выпрабаванні на трываласць сацыяльна-палітычнай і эканамічнай мадэлі развіцця і сістэмы нацыянальнай бяспекі наша краіна вытрымлівае». «Наша краіна не дазволіла ўцягнуць сябе ў якія-небудзь палітычныя авантуры і не дапусціла маштабных дэструктыўных акцый», - сказаў А. Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі дакладна акрэслены прыярытэты знешнепалітычнай дзейнасці, якая павінная заставацца шматвектарнай і накіраванай на забеспячэнне міру і стабільнасці. «Ваенны складнік нацыянальнай бяспекі прыведзены ў стан, адэкватны выклікам сённяшняга дня», - заявіў кіраўнік. Па ягоных словах, падзеі бягучага года яшчэ раз даказалі, што «асобныя звышдзяржавы па-ранейшаму ставяць прынцып ваеннай сілы ў раздзел сваёй палітыкі». «Гэта асабліва трывожыць цяпер на фоне сусветнага фінансавага крызісу», - сказаў Лукашэнка. Таму падкрэсліў ён, «нашая задача відавочная - ні ў якай меры не дапусціць зніжэння ўзроўню сваёй ваеннай бяспекі».

У сувязі з гэтым дыктатар адзначыў, што ў будучым годзе галоўную ўвага трэба надаць практычнаму навучанню войскаў сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы. «У прыватнасці, патлумачыў А. Лукашэнка, ваенная навука і адукацыя павінныя засяродзіць намаганні на вызначэнні «найбольш рацыянальных механізмаў падтрымання баявой гатовасці войскаў, прапрацоўцы перспектыўных формаў і спосабаў вядзення ваенных дзеянняў». «Мы ні ў якім выпадку не павінныя закалыхваць сябе і супакойвацца на тым, што ў нас ёсць самалёты, верталёты, танкі», - сказаў А. Лукашэнка. «Вы бачыце сёння, што гэтыя самалёты, танкі і іншае могуць апынуцца не пры справах пры сучаснай вайне, мы гэта бачым з горкага досведу вайны ў іншых дзяржавах», - заявіў ён.

Па ягоных словах, «сёння асноўныя задачы вырашаюць ракеты і нам трэба абараняцца ад ракет праціўніка, трэба шукаць іншыя формы вядзення ўзброенай барацьбы, зыходзячы з нашых умоваў, нашага досведу, нашага менталітэту».

Апошнія навіны