BE RU EN

Карэтнікаву прысудзілі 10 сутак арышту

  • 31.10.2011, 14:50

Суд Савецкага раёна Менска прысудзіў лідэра арганізацыі «Правы альянс» Юрыя Карэтнікава да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка.

Па ейных словах, суд прызнаў Карэтнікава вінаватым у дробным хуліганстве.

Нагадаем, 30 кастрычніка прыкладна ў 17.00 Карэтнікаў патэлефанаваў родным і паведаміў, што затрыманы. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Юрый Карэтнікаў падчас прэзідэнцкіх выбараў быў даверанай асобай кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага, а пазней удзельнічаў у працы каманды кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, адказваючы за стварэнне службы бяспекі. Пасля 19 снежня 2010 года з'ехаў ва Украіну, дзе разам з яшчэ адным актывістам беларускай апазіцыі Вячаславам Сіўчыкам стварыў грамадскую арганізацыю беларусаў Украіны «Беларускі цэнтр». Вярнуўся ў Беларусь Карэтнікаў 26 кастрычніка 2011 г.

Апошнія навіны