BE RU EN

Супраць Міхалка ўзбуджаная крымінальная справа?

  • 13.10.2011, 13:20

Музыку хочуць пакараць за смелыя выказванні супраць дзеючай улады.

Як стала вядома «Беларускаму партызану» з кампетэнтных крыніц, супраць лідэра культавага беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка ў Беларусі ўзбуджаная справа.

Новы генеральны пракурор вырашыў выслужыцца перад Лукашэнкам і даручыў распачаць справу супраць вядомага музыкі. Справу ўзбудзіла пракуратура Цэнтральнага раёна Менска, па месцы жыхарства музыкі. Яго хочуць абвінаваціць у абразе Лукашэнкі.

Сам музыка зараз знаходзіцца на гастролях у Расеі і пакуль адмаўляецца ад разгорнутых каментароў. «Я не ведаю падрабязнасцяў. Сапраўды, дадому прынеслі позву з патрабаваннем з'явіцца на допыт у пракуратуру. Позву пакінулі маці, якая ў гэты момант была дома. Буду ў Менску - разбярэмся», - сказаў Сяргей Міхалок.

Нядаўна Міхалок даў некалькі скандальных інтэрв’ю, якія і выклікалі нянавісць беларускіх уладаў.

«Ніякі ён не прэзідэнт. Ён сабраў вакол сябе «чорныя» брыгады і зладзіў генацыд беларускага народа», - гэта яшчэ досыць бяскрыўднае выказванне Сяргея Міхалка пра Лукашэнку і ягоных прыспешнікаў. «Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і ў лепшым выпадку заслугоўвае справядлівага суду. Але такія злачынцы як Лукашэнка, не пакідаюць сведак сваіх злачынстваў», - сказаў лідэр гурту «Ляпіс Трубяцкой» у інтэрв'ю інтэрнэт-тэлебачанню 1tvnet.ru.

Апошнія навіны