BE RU EN

У Гомелі акцыя «маўклівага» пратэсту прайшла ў асяроддзі АМАПа

  • 13.10.2011, 10:23

У сераду ў Гомелі ў 19 гадзін на акцыю «маўклівага» пратэсту выйшлі каля дзесяці маладых людзей.

Спецназаўцы ўзялі удзельнікаў акцыі ў аблогу і ледзь не наступалі ім на ногі. Вялі відэаздымку.

«Хадзіў відэааператар і амаль тыкаў у твар відэакамерай - на адлегласці метр-паўметра», - распавёў «Радыё Свабода» адзін з удзельнікаў акцыі Ілля Міронаў.

Праз 35 хвілін мінакі накіраваліся да новага ўнівермага. За імі крок у крок ішлі спецназаўцы. Пад'ехаў міліцэйскі аўтобус, які актывісты бачаць на акцыях ўжо не першы раз. Але абышлося без затрыманняў.

Апошнія навіны