BE RU EN

КДБ паспрабаваў завербаваць жонку Зміцера Бандарэнкі

  • 6.01.2011, 17:45

(Абноўлена) Дамоў да вязня КДБ Зміцера Бандарэнкі прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны хацелі "прыватна" паразмаўляць з ягонай жонкай Вольгай.

Аб гэтым Вольга Бандарэнка паспела паведаміць дачцэ па тэлефоне. Пасля гэтага сувязь абарвалася.

Праз паўгадзіны атрымалася зноў звязацца з Вольгай Бандарэнка. Яна распавяла, што кадэбэшнікі прапанавалі супрацоўнічаць і "паўплываць на свайго мужа", каб ён пагадзіўся супрацоўнічаць са следствам. За згоду ўгаварыць мужа, ёй абяцалі выпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе і даць тэрмін "не такі вялікі як Саннікаву".

Зміцер Бандарэнка - давераная асоба Андрэя Саннікава, быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня і знаходзіцца ў турме КДБ.

Апошнія навіны