BE RU EN

Маладафронтаўцаў атакаваў тэлефонны правакатар

  • 28.01.2011, 10:13

Некалькі маладафронтаўцаў атрымалі званкі дзіўнага зьместу.

Актывістцы менскай філіі МФ Касі Далідовіч патэлефанаваў незнаёмы мужчына, які паведаміў, што сядзеў разам з Дашкевічам і, маўляў, у старшыні МФ усё добра. Пасьля ў слухаўцы раздаліся крыкі й мужчына пачаў гарлапаніць накшталт: "Трэба тэрмінова вывешваць расьцяжкі. Пайшлі іх вешаць!"

"Я спужалася гэтага неадэкватнага чалавека й кінула слухаўку", - гаворыць дзяўчына.

Празь нейкі час аналягічны званок засьпеў асіповіцкага актывіста Арцёма Дубскага:

"Калі мне перадалі прывітаньне ад Зьмітра Дашкевіча, я ўцяміў, што гэта нейкая пастка, бо зарэгістраваў новы нумар літаральна днямі, і Зьміцер аніяк ня мог яго ведаць. Калі ж мяне настойліва заклікалі ісьці прама зараз вешаць расьцяжкі, я зразумеў, што гэта была правакацыя".

Пад ноч падобны званок раздаўся й у гарадзенскай актывісткі МФ Веранікі Велігор.

Невядомы мужчына званіў усім з аднаго й таго ж нумару: 7698574 (мтс)

Апошнія навіны