BE RU EN

Генпракурор выканаў ролю статыста

  • 24.01.2011, 11:18

Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч ухіліўся ад адказу на пытанне, ці гатовая генеральная пракуратура запрасіць міжнародных экспертаў, каб яны маглі пераканацца ў кампетэнтнасці і аб'ектыўнасці расследаванні.

Пра гэта ён заявіў журналістам 24 студзеня, паведамляе БелаПАН.

Генеральная пракуратура Беларусі мае намер праверыць парадак выканання законнасці пры расследаванні так званай крымінальнай справы "аб масавых беспарадках" у Менску 19 снежня 2010 года, перад тым, як гэта справа будзе накіраваная ў суд.

Васілевіч не бачыць праблемы ў тым, што з 29 снежня адвакаты не могуць патрапіць да сваіх падабаронных. Нічога невядома аб лёсе Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча, Зміцера Бандарэнкі, Аляксандра Атрошчанкава, Ірыны Халіп і іншых паоітзняволеных.

Аказваецца, "31 снежня прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі наведваў у СІЗА КДБ затрыманых па гэтай справе, скаргаў не паступала". Пры гэтым Р. Васілевіч паведаміў, што "тая асоба, якую наведваў прадстаўнік Генпракуратуры, падпісала паперу аб тым, што ў яе няма скаргаў", перадае "Інтэрфакс Захад".

Васілевіч таксама пацвердзіў, што ў абвінавачаных ёсць права не сведчыць супраць сябе. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанне, якія паказанні павінныя даць хабраныя пад варту, каб яны былі вызваленыя.

Апошнія навіны