BE RU EN

На інаўгурацыі Лукашэнкі дакладна будзе Гагік Царукян

  • 20.01.2011, 10:38

Старшыня партыі «Квітнеючая Арменія» Гагік Царукян прыме ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі узурпатара.

Пра гэта паведаміла прэс-служба армянскага палітыка.

Ужо вядома, што на цырымонію адмовіліся прыехаць не запрошаныя кіраўнікі суседніх краін: Даля Грыбаўскайтэ і Дзмітрый Мядзведзеў. Не атрымліваў запрашэння і Міхаіл Саакашвілі, які адным з першых павіншаваў дыктатара з чарговым захопам улады.

Аб сваім удзеле ў мерапрыемстве заяўлялі прэс-сакратар дзяржаўнага сакратара "Саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна Іван Макушок, лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў і іншыя ўплывовыя высокапастаўленыя асобы.

Апошнія навіны