BE RU EN

Польшча адрэагуе на "кампрамат" Лукашэнкі па дыпламатычных каналах

  • 15.01.2011, 3:23

МЗС Польшчы назваў "драматычнымі, прапагандысцкімі, набліжанымі да абсурду намаганнямі" заявы газеты "Советская Белоруссия" аб змове польскіх і нямецкіх спецслужб, якія прывялі да паслявыбарных падзеяў 19 снежня ў Менску.

"Казаць пра змову проста абсурдна. Адкуль узяцца змовы, калі міністр Радаслаў Сікорскі сустрэўся з усімі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Беларусі: Лукашэнкай, Някляевым і іншымі кандыдатамі", - сказаў прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі 14 студзеня журналістам у Мадрыдзе. Ён падкрэсліў, што Польшча мае намер па дыпламатычных каналах "выказаць цвёрды і катэгарычны пратэст гэтаму беспрэцэдэнтнаму і абсурднаму нападу ў прэсе", паведамляе ІА Регнум..

Каментуючы гэтую публікацыю ў беларускай газеце, польскае ўплывовае выданне Rzeczpospolita адзначае, што "ў цэлым, пазітыўным з'яўляецца той факт, што Лукашэнку патрэбныя нейкія тэорыі змовы". "Гэта з'яўляецца пацвярджэннем таго, што ён не адчувае рашучай падтрымкі з боку свайго народа. Гэта значыць, яго пабілі сапраўдныя вынікі выбараў 19 снежня", - піша газета. Rzeczpospolita таксама знаходзіць вельмі займальным той факт, што "толькі цяпер стала вядома, што галоўны апанент Лукашэнкі Уладзімір Някляеў быў на ланцужку Берліна і Варшавы, бо да выбараў ён быў прадстаўлены ў якасці чалавека Масквы. Ды яшчэ быў збіты КДБ менавіта як прарасейскі кандыдат".

Апошнія навіны