BE RU EN

Парламент Казахстана не прыслухаўся да Назарбаева

  • 14.01.2011, 12:55

Парламент Казахстана зацвердзіў папраўкі да Канстытуцыі, якія дазваляюць замяніць рэферэндумам выбары кіраўніка дзяржавы ў 2012 і 2017 гадах.

Раней Назарбаеў наклаў вета на адпаведную прапанову ініцыятыўнай групы, паведамляе "Нямецкая хваля".

Парламент Казахстана насуперак пярэчанням Прэзідэнта Нурсултана Назарбаева ў пятніцу, 14 студзеня, прыняў папраўкі да Канстытуцыі, у адпаведнасці з якімі паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы могуць быць прадоўжаныя на рэферэндуме да 2020 года. Такім чынам, парламент пераадолеў вета Назарбаева, які ў канцы мінулага тыдня адхіліў прапановы адмовіцца ад выбараў у 2012 і 2017 гадах і замяніць іх плебісцытам, адзначае агенцтва Reuters. Раней ініцыятыўная група ў кароткі тэрмін сабрала ў падтрымку гэтай ідэі подпісы 5000000 жыхароў краіны, што складае больш за палову электарату.

70-гадовы Назарбаеў ужо амаль два дзесяцігоддзі кіруе багатай нафтай былой савецкай рэспублікай, нагадвае агенцтва dpa. Паводле ацэнак Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), за гэты час у краіне ніколі не праводзіліся свабодныя выбары. Так, у 2005 годзе Назарбаеў быў пераабраны на пасаду кіраўніка дзяржавы галасамі 91 працэнты грамадзян, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У маі 2010 года ён атрымаў ад парламента дадатковыя гарантыі недатыкальнасці і статус "лідэра нацыі" з шырокімі пажыццёвым паўнамоцтвамі.

Апошнія навіны