BE RU EN

Хрысціянскія дэмакраты Галандыі супраць візіту Мартынава ў Брусэль

  • 10.01.2011, 10:07

Хрысціянскія дэмакраты ў парламенце Галандыі выступаюць супраць візыту ў Брусэль міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава.

Заява пра гэта з'явілася на сайце дэпутата парламента Хенк Ян Ормела ў нядзелю, паведамляе Dutch Press Agency. Ён і партыец Пітэр Омтзігт задалі парламенцкія пытанні міністру замежных спраў Нідэрландаў Уры Разенталю з мэтай не дапусціць візіту.

Прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан плануе прыняць Мартынава ў гэты панядзелак у Брусэлі, нягледзячы на санкцыі ў выглядзе забароны на ўезд, якія пагражаюць Аляксандру Лукашэнку і яго набліжаным.

Омтзігт і Ормел не хочуць, каб адбылася сустрэча паміж Эштан і Мартынавым, улічваючы палітыку Нідэрландаў у дачыненні да беларускага рэжыму.

Пазіцыі павінныя быць зразумелыя

Як кажуць дэпутаты парламента, Хрысціянска-дэмакратычная партыя не дапускае ніякіх сустрэч да таго, як стане вядомая пазіцыя беларускіх апазіцыйных партый.

Да таго, як ЕЗ абмяркуе пытанне і сфармуе сваё меркаванне, візіт беларускага міністра з'яўляецца непажаданым, кажа Пітэр Омтзігт. Хрысціянскія дэмакраты далучаюцца да пазіцыі ЗША. Нядаўна Хілары Клінтан заявіла, што ўсіх паплечнікаў Лукашэнкі, уключаючы Мартынава, трэба ўнесці ў спіс тых, каму забаронены ўезд у заходнія краіны.

Апошнія навіны