BE RU EN

Арышты за «кактэйлі Молатава» працягваюцца

  • 9.09.2010, 10:23

8 верасня ў сябе дома быў затрыманы актывіст «Правага Альянса» Ігар Чапіга.

Падставай для яго затрымання сталі абвінавачванні ў датычнасці да нядаўняй атакі «кактэйлямі Молатава» на завулку Акрэсціна.

Дома ў «альянсаўца» прайшоў ператрус, а крыху пазней адбылося апытанне следчым. Як паведаміў «Еўрарадыё» кіраўнік «Правага Альянса» Юрый Карэтнікаў, Ігар Чапіга заключаны пад варту на 3 сутак.

Нагадаем, што невядомыя закідалі «кактэйлямі Молатава» турму на Акрэсціна, куды змясцілі 6 актывістаў анархістскага руху, якіх абвінавацілі ў датычнасці да падпалу каля амбасады Расеі ў Менску.

Апошнія навіны