BE RU EN

П'яны кіроўца ўразаўся ў аўтобусны прыпынак у Менску (Фота)

  • 2.08.2010, 13:45

Кіроўца без правоў і «пад градусам» урэзаўся на «Субару» ў «ГАЗ», а затым у прыпынак грамадскага транспарту.

Гэта адбылося сёння, 2 жніўня, каля 3 гадзінаў ночы. Аўтамабіль моцна развярнула, таму яго прыбіралі з месца ДТЗ з дапамогай аўтакрана, перадае Interfax.by.

Як паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды УДАІ Менгарвыканкама, кіроўца «Субару» рухаўся па вуліцы Даўгабродская (з боку Чабатарова ў кірунку Будзёнага). Паблізу станцыі метро «Трактарны завод» ён здзейсніў наезд на аўтамабіль «ГАЗ», які спыніўся, пасля чаго «Субару» вынесла па-за межы праезжай часткі. Аўтамабіль урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту і дрэва, якое расце побач.

Як высветлілася пазней, 33-гадовы мужчына за рулём «Субару» быў моцна п'яны і не меў кіроўчых правоў. Кіроўца «Субару» і яго пасажыр таго ж узросту атрымалі цялесныя пашкоджанні. Навакольныя не пацярпелі – на прыпынку грамадскага транспарту нікога не было.

Апошнія навіны