BE RU EN

Уладзімір Рыжкоў: Шанцаў на пагадненне няма

  • 18.08.2010, 9:07

Стасункі Масквы і Менска канчаткова пагоршыліся, лічыць вядомы расейскі палітык.

«Я думаю, што шанцаў на прымірэнне з Беларуссю ў нас няма ніякіх. Тэндэнцыя на пагаршэнне стасункаў з Лукашэнкам назіралася ўжо некалькі гадоў. Гэта і бясконцыя газавыя і малочныя войны. Не прызнала Беларусь і Абхазію з Паўднёвай Асеціяй. Лукашэнка ўвесь час вядзе падвойную гульню, якая не падабаецца Маскве.

То ён з Расеяй, то з ЕЗ, то з Кітаем, то з Венесуэлай. Ва ўсіх бярэ крэдыты. Ніякіх інтэграцыйных працэсаў у нас няма. Яны выліліся ў чыстую гаварыльню. Няма нічога. Стасункі на дадзены момант цалкам выдыхнуліся», — заявіў вядомы расейскі палітык Уладзімір Рыжкоў у інтэрв'ю газеце «Аргументы і факты».

Апошнія навіны