BE RU EN

15 жніўня на тэлеканале НТВ – «Хросны бацька-3» (Відэаанонс)

  • 13.08.2010, 17:11

У праграме НТВ ужо заяўлены час паказу фільма – 15 жніўня, у 18.25 па менскім часе.

Кіно ўжо анансуецца па НТВ і пазначана ў тэлепраграме.

Першыя дзве часткі скандальнага фільма былі паказаныя на расейскім тэлеканале НТВ 4 ліпеня і 16 ліпеня.

Фільм «Хросны бацька» спарадзіў эфект бомбы. 4 ліпеня 2010 года расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі. У праграме «Чрезвычайное происшествие» быў паказаны фільм пра загадкавую смерць віцэ-спікера Вярхоўнай Рады Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданні і забойствы былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнай Рады Віктара Ганчара, журналіста Зміцера Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме адкрыта гаворыцца пра дачыненне беларускіх улад да знішчэння палітычных апанентаў.

У Беларусі фільм можна паглядзець толькі ў інтэрнэце - улады выразаюць «Хроснага бацьку» з эфіру НТВ.

Апошнія навіны