BE RU EN

Хакеіст збіраецца пабудаваць 51 лядовы палац

  • 13.08.2010, 15:47

Усяго ў краіне ўжо пабудаваныя 23 лядовыя палацы – нават у маланаселеных гарадах.

У найбліжэйшай будучыні ў Беларусі будзе працаваць 51 лядовы палац. Пра гэта падчас прэзентацыі першай у краіне прафесійнай жаночай каманды «Пантэры» паведаміў старшыня Беларускай хакейнай федэрацыі Яўген Ворсін, перадае «Еўрарадыё».

«На ўсіх гэтых арэнах будуць працаваць не проста дзіцячыя спартовыя школы, але і аддзяленні жаночага хакею. Мы арыентуем на гэта кіраўнікоў тых рэгіянальных арганізацый, у якіх адкрываюцца дзіцячыя спартовыя школы», – сказаў Ворсін.

13 жніўня пасля прэзентацыі «Пантэр» Беларусь стала 35-й краінай у свеце, якая развівае жаночы хакей. Па меркаванні Яўгена Ворсіна, ужо праз 2-3 гады Беларусь зможа падаць заяўку на ўдзел у чэмпіянаце свету па жаночым хакеі.

Апошнія навіны