BE RU EN

Па Менску ехаў аўтамабіль з мёртвым кіроўцам

  • 10.08.2010, 13:04

Аўтамабіль з мёртвым кіроўцам за рулём сутыкнуўся з «Аўдзі».

Як адзначае БелТА, аварыя адбылася ў другой палове дня 9 жніўня.

Аўтамабіль ВАЗ рухаўся па сталічнай вуліцы Багдановіча. Там ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Аўдзі-100». Даішнікі кажуць, што ўдар быў нямоцным, бо ВАЗ перасоўваўся з хуткасцю не больш за 20-30 км/г. Калі кіроўца «Аўдзі» падышоў да аўтамабіля вінаватага ў ДТЗ, высветлілася, што за рулём знаходзіцца мёртвы кіроўца.

Паводле папярэдніх звестак, 70-гадовы мужчына сканаў да ДТЗ, а не ў выніку яго. Прычына смерці ўсталёўваецца.

Апошнія навіны