BE RU EN

Расейскае і ўкраінскае піва можа знікнуць з крамаў

  • 10.08.2010, 11:35

Долю імпартнага піва на ўнутраным рынку плануецца скараціць да 5% з цяперашніх 30%.

Пра гэта паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка ў аўторак на паседжанні прэзідыума Савета міністраў, на якім разглядаліся вынікі рэалізацыі праграмы развіцця піваварнай галіны на 2006-2010 гады, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«Задача на наступную пяцігодку - засваенне магутнасцяў прадпрыемстваў, рост экспарту і скарачэнне імпарту да 5% ад аб'ёму ўнутранага рынку з сённяшніх 30%», - сказаў ён.

У якасці аднаго з варыянтаў зніжэння імпарту, «Белдзяржхарчапрам» прапануе ўключыць піва ў баланс «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, выраўнаваўшы такім чынам аб'ёмы ўвозу-вывазу піва з РФ.

Апроч таго, канцэрн лічыць мэтазгодным увесці ліцэнзаванне імпарту піва з Украіны. Гэта дазволіць, на думку І.Данчанкі, прыпыніць імпарт піва ўкраінскіх кампаніяў, якія не хочуць узяць на сябе коштавыя абавязальніцтвы і працягваюць пастаўляць піва ў Беларусь па дэмпінгавых коштах.

Апошнія навіны