BE RU EN

Міліцыі не дае cпакою майка «За Беларусь без Лукашэнкі»

  • 10.08.2010, 10:33

Сёння гомельскаму грамадскаму актывісту, сябру АГП Уладзіміру Няпомняшчых трэба з'явіцца ў Цэнтральны райаддзел міліцыі.

Позва з патрабаваннем з'явіцца для афармлення адміністрацыйнай справы была атрыманая Няпомняшчых напярэдадні. Як лічыць сам актывіст, выклік, хутчэй за ўсё, звязаны з яго майкай, на якой напісана «За Беларусь без Лукашэнкі». Менавіта з-за яе Няпомняшчых, афіцэра міліцыі ў адстаўцы, супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС затрымлівалі 27 ліпеня - у Дзень Незалежнасці:

«Прычапіліся да маёй майкі, на якой напісана «За Беларусь без Лукашэнкі», а на спіне - «Хопіць, дастаў». Мяне прывялі ў апорны пункт міліцыі №2 на вуліцы Савецкай, 50. Сфатаграфавалі з усіх бакоў, потым старэйшы інспектар прафілактыкі Цэнтральнага РАУС Гомеля маёр Шукель напісаў рапарт, змест якога мне невядомы, і адпусціў», - сказаў Няпомняшчых у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Але, не прайшло і двух тыдняў, як міліцыя зноў выклікае да сябе грамадскага актывіста.

Апошнія навіны