BE RU EN

Аварыя на нафтаправодзе «Дружба»

  • 7.07.2010, 12:15

У месцы тэхналагічнай адтуліны для выйсця паветра адбылася кароткачасовая разгерметызацыя нафтаправода РУП «Гомельтранснафта «Дружба».

Пра гэта паведамілі ў Гомельскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, перадае БелТА.

Невялікую аварыю працаўнікі прадпрыемства з прыцягненнем спецыялістаў аператыўных ведамстваў і эколагаў ліквідавалі на працягу трох гадзін.

Па папярэдніх дадзеных, з трубы выйшла каля 400 л нафтапрадуктаў, якія ў выглядзе туману аселі на невялікай плошчы ў так званым тэхналагічным калідоры. Забруджвання водных аб'ектаў не адбылося.

Нафтаправод працуе ў штатным рэжыме. На дадзены момант праводзяцца аналізы адабраных глебаў для вызначэння ступені іх забруджвання.

Апошнія навіны