BE RU EN

Сёння на БТ - «актуальнае інтэрв'ю» з Міхаілам Саакашвілі

  • 15.07.2010, 9:39

15 ліпеня ў вячэрнім эфіры Першага канала выйдзе праграма «Актуальнае інтэрв'ю» з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, прэзідэнт Грузіі даў эксклюзіўнае інтэрв'ю спецыяльным карэспандэнту Агенцтва тэленавін Дзянісу Курьяну. Саакашвілі адказаў на пытанні: «Ці можна прымірыць Тбілісі і Маскву? Калі Грузія ўступіць у Еўразвяз? У якой ежы адмаўляе сабе прэзідэнт Грузіі, і на што крыўдзяцца яго сваякі?» і іншыя.

«Актуальнае інтэрв'ю» з кіраўніком грузінскай дзяржавы выйдзе 15 ліпеня ў 21.35.

Апошнія навіны