BE RU EN

Ваеннага параду 3 ліпеня не будзе

  • 15.06.2010, 11:11

Сёлета насуперак усталяванай беларускім дыктатарам традыцыі афіцыйны Дзень незалежнасці Беларусь адзначыць без ваеннага параду.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык.

«Не, 3 ліпеня ваенны парад у нас не плануецца», - паведаміў прэс-сакратар Мінабароны.

Чаму гэтым разам святкаваць афіцыйны Дзень незалежнасці будуць без удзелу бронетэхнікі, знішчальнікаў і бравых дэсантнікаў і артылерыстаў, у Мінабароны не ўдакладнілі. Але відавочна, таму што няма грошай. Летась якраз да параду 3 ліпеня МВФ вылучыў беларускім уладам крэдыт.

Апошнія навіны