BE RU EN

У беларускім спецназе загінуў салдат-тэрміновік

  • 11.06.2010, 9:38

Частка, у якой служыў салдат, не называецца. Імя загінуўшага таксама не раскрываецца.

Як паведамляе БелаПАН, падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй атрымаў раненні, не сумяшчальныя з жыццём, вайсковец тэрміновай ваеннай службы сілаў спецыяльных аперацыяў.

Падрабязнасці няшчаснага выпадку высвятляюцца камісіяй Мінабароны і Беларускай ваеннай пракуратурай.

Апошнія навіны