BE RU EN

У Менск едзе Элтан Джон

  • 7.05.2010, 14:55

Папулярны брытанскі рок-спявак, кампазітар, піяніст Элтан Джон выступіць у Менску з канцэртам.

Пра гэта TUT.BY паведаміў вядомы беларускі піяніст Расціслаў Крымер. Арганізатарам канцэрту з'яўляецца нядаўна створанае агенцтва «Беларт прадакшн энд энтертеймент».

Расціслаў Крымер запрасіў сэра Элтана Джона выступіць у беларускай сталіцы падчас адной ўрачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане.

Днямі Менск наведаў менеджэр брытанскага музыканта. Ён пазнаёміўся з горадам, агледзеў «Менск-Арэну», дзе 26 чэрвеня пройдзе канцэрт.

Па словах Крымера, сэр Элтан Джон выканае ўсе свае самыя вядомыя хіты за 40-гадовую кар'еру. Мінімальны кошт білета на канцэрт брытанскай знакамітасці будзе складаць 140 тысяч рублёў. Па словах Р. Крымера, «гэта цалкам бюджэтны варыянт».

Апошнія навіны