BE RU EN

Яндэкс папрасіў беларускіх чыноўнікаў вытлумачыцца

29 красавіка кампанія «Яндэкс» накіравала афіцыйны ліст у Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі.

Лісты таксама накіраваныя ў «Дзяржкартгеацэнтр» і РУП «Белгеадэзія» з просьбай патлумачыць прэтэнзіі дырэктара «Дзяржкартгеацэнтра» Сяргея Леўчыка адносна выкарыстання картаў Беларусі на сэрвісе «Яндэкс.Карты».

«Правы на выкарыстанне картаў Беларусі і горада Менска былі набытыя ў расейскай кампаніі ТАА «ГІС-Тэхналогіі», якая атрымала гэтыя правы афіцыйным шляхам па дамове з РУП «Белгеадэзія» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, які дазваляе выкарыстанне пазначаных картаў на сэрвісах Яндэкса, у тым ліку і ў фармаце API. Ніякай агаворкі пра неабходнасць заключэння якой-небудзь асобнай дамовы ці атрымання дадатковых дазволаў для такога выкарыстання дамова з РУП «Белгеадэзія» не ўтрымлівала», заявіў Electroname.com прэс-сакратар «Яндэкса» Ачыр Манджыкаў.

«Пры гэтым на мінулым тыдні ў прэсе з'явіліся каментары, якія прыпісваюцца прадстаўніку ўстановы «Дзяржкартгеацэнтр», якая, гэтак жа як і «Белгеадэзія», заснаваная Дзяржкаммаёмасці РБ, пра тое, што Яндэкс нібыта парушае беларускае заканадаўства пры выкарыстанні ў сетцы інтэрнэт пазначаных картаў. У той жа час, Яндэкс не атрымліваў ніякіх афіцыйных прэтэнзіяў адносна выкарыстання пазначаных картаў ні ад аднаго з дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь ці падведамасных ім установаў. 29 красавіка мы адправілі афіцыйныя лісты ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, «Дзяржкартгеацэнтр» і РУП «Белгеадэзія» з просьбай патлумачыць сітуацыю, якая склалася», адзначыў прадстаўнік расейскай кампаніі.

Апошнія навіны