BE RU EN

Чалавек перасёк Ла-Манш на балёніках (відэа)

  • 28.05.2010, 16:03

Мару кожнага дзіцяці ажыццявіў амерыканскі паветрапалавацель Джонатан Трапп.

Амерыканскі сарвігалава перасёк праліў Ла-Манш, які падзяляе Ангельшчыну і Францыю на балёніках.

Хоць Трапп не здабыў славы Луі Блерыа - першага лётчыка, які перасёк Ла-Манш каля стагоддзя таму, ён быў шчаслівы, што выканаў мару кожнага чалавека.

«Няўжо вы не ніколі не марылі проста купіць у цацачнай лаўцы паветраны шарык і паляцець?», - сказаў ён.

Нягледзячы на гэткі экстравагантны спосаб перамяшчэння, Трапп з'яўляецца вопытным паветраплавацелям. Нядаўна ён усталяваў рэкорд, праляцеўшы 109 міль (каля 175 км) на балёніках, паведамляе news.sky.

Апошнія навіны