BE RU EN

Трактарыст адкарэктаваў беларускі інтэрнэт

  • 25.05.2010, 11:35

У беларускім інтэрнэце чарговае надзвычайнае здарэнне. У Менску на Паўднёвым Захадзе каля рэстарана Макдональдс безыменны трактарыст унёс карэктывы ў працу некалькіх буйных інтэрнэт-правайдэраў.

У выніку інтэнсіўнай працы кіроўцы трактара абарваныя оптавалаконныя лініі "Атлант Тэлекама" і "Белінфанэта", а таксама пашкоджаная тэлефонная магістраль "Белтэлекама". Усе гэтыя няшчасці датычаць 271-га тэлефоннага вузла, паведамляе Electroname.

Памер шкоды пакуль высвятляецца. Не зразумела таксама, калі будуць ліквідаваныя пашкоджанні магістраляў. Вінаваты, у любым выпадку, будзе пакараны.

Апошнія навіны