BE RU EN

Арцём Дубскі на волі (Фота)

  • 25.05.2010, 9:14

З самай раніцай палітвязня Арцёма Дубскага вывезлі з калоніі і вызвалілі на чыгуначным вакзале Магілёва.

Усе тыя, хто хацеў сустрэць Арцёма каля брамы калоніі №16, былі вымушаныя ехаць да вакзала, перадае «Радые Свабода».

Арцёма Дубскага арыштавалі 13 лютага 2009 года на беларуска-украінскай мяжы. Моладзевага актывіста абвінавацілі ў парушэнні адбыцця пакарання па «справе 14-ці» (тады 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да абмежавання і пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў). Ён павінен быў адбываць два гады абмежавання волі ў Асіповічах па месцы прапіскі. Але супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу, і Дубскі з'ехаў ва Украіну.

Асіповіцкі суд прысудзіў Арцёма Дубскага да пазбаўлення волі ў магілёўскай выпраўленчай калоніі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Сустрэча з маці

Фота «Радые Свабода»

Апошнія навіны