BE RU EN

«Белтэлекам» падзеліцца часткай прыбытку з бюджэтам

  • 21.05.2010, 14:02

Высокарэнтабельныя арганізацыі павінны пералічыць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку па выніках працы за 2009 год.

Такое рашэнне прыняў Савет міністраў Беларусі 17 траўня. У спіс, зацверджаны пастановай урада № 734, патрапілі 88 прадпрыемстваў, у тым ліку, РУП «Белтэлекам», якое павінна роўнымі долямі штомесяц на працягу 2010 года пералічыць 7.161 млн. беларускіх рублёў, паведамляе Electroname.com.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі павінна ажыццяўляць ведамасны кантроль за своечасовасцю і паўнатой выплаты часткі прыбытку (даходу).

Фарміраванне дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2005 г. № 637.

Апошнія навіны