BE RU EN

«Палатачнікі» лічаць, што яны не «школьнікі»

  • 13.05.2010, 15:56

Пра гэта прадстаўнікі нелегітымнага беларускага «парламента» заявілі падчас візіту ў Францыю, дзе абмяркоўвалася пытанне адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

Намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД «палаты прадстаўнікоў» Ігар Карпенка на сустрэчы 13 траўня з дэлегацыяй горада Фер (Францыя) на чале з членам сената Жанам Клодам Фреконам, паведаміў, што рэзалюцыя ПАСЕ аб прыпыненні кантактаў з Беларуссю наносіць шкоду рашэнню пытання аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне, паведамляе БелаПАН.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі былі «вельмі засмучаныя», калі аднаўленне статусу спецзапрошанага ў ПАСЕ звязалі з адменай смяротнага пакарання.

«Вобразна кажучы, я ўжо не школьнік, каб мне з ПАРЭ пагражалі пальцам, што мы нешта не так робім, - сказаў Карпенка. - У нас створаная працоўная група, якая вывучае пытанне ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Мне здаецца, рэзалюцыя ПАСЕ толькі наносіць шкоду рашэння дадзенага пытання. У нас ёсць пэўнае грамадзянская і чалавечая годнасць, якая не дазваляе трываць настаўленне з боку».

Апошнія навіны