BE RU EN

Кошт на золата абнавіў гістарычны максімум

  • 12.05.2010, 12:10

Кошт золата на сусветным рынку перавысіў адзнаку ў 1233 даляры за ўнцыю.

У снежні 2009 года кошт на золата перавышаў 1226 даляраў за ўнцыю. Рэзкае падаражэнне каштоўнага металу звязанае з няўпэўненасцю інвестараў у асноўных сусветных валютах - еўра і даляры. З пачатку бягучага года золата вырасла ў кошце на 12 адсоткаў, зазначае Bloomberg.

Удзельнікі рынка таксама не ўпэўненыя, што антыкрызісны фонд аб'ёмам амаль у трыльён даляраў для краінаў еўразоны, пра які напачатку траўня дамовіліся Еўразвяз і Міжнародны валютны фонд (МВФ), стане перашкодай для суверэннага дэфолту Грэцыі.

Па словах аднаго з удзельнікаў рынка, ЕЗ і МВФ «размахваюць перад намі чароўнай палачкай на трыльён даляраў, але адкуль возьмуцца гэтыя грошы, незразумела. Яны вырашылі праблему даўгоў за кошт стварэння новых». Эканамісты папярэджваюць, што на фоне сумневаў інвестараў у стабільнасці еўра і даляра на працягу найбліжэйшых трох гадоў кошт золата можа вырасці да 1800 даляраў за ўнцыю.

Апошнія навіны