BE RU EN

Па праспектах Менска праехаў велізарны самалёт (Фота)

  • 30.04.2010, 10:26

Авіялайнер Ту-134 адправіўся ў свой апошні рэйс - на базу Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ.

Па шляху ад авіярамонтнага завода да музея авіяцыі ў Баравой паветранае судна апусцілася на чатыры велізарныя цягачы. Для гэтага фюзеляж спецыяльна падзялілі на часткі.

А вось арыгінальны інтэр'ер крылатай машыны плануецца захаваць. Пазней тут будзе створаная лекцыйная кіназала для наведнікаў музея, паведамляе СТВ.

Вядома, што самалёт адправіла на беларускі завод расейская кампанія, але з-за недахопу грошай не змагла вярнуць яго назад і адмовілася ад паветранага судна. Вырашана было перадаць яго ў музей авіяцыі.

Апошнія навіны