BE RU EN

У Менск прывязуць копію крыжа Еўфрасінні Полацкай

  • 23.04.2010, 14:23

Копія духоўнага сімвала Беларусі, крыжа прыпадобнай Еўфрасінні Полацкай, прыбывае з Полацка ў Менск.

З Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра у менскі Свята-Духаў кафедральны сабор копію крыжа Еўфрасінні Полацкай даставяць у 18 гадзін 24 красавіка. Крыж даступны для пакланення на працягу пяці дзён - да 28 красавіка, паведамляе «Радыё Свабода».

Знаходжанне копіі духоўнага сімвала Беларусі ў Менску звязанае з прымеркаваных да юбілею мітрапаліта Філарэта урачыстасцяў, якія праходзяць 22 - 25 красавіка. У рамках святкаванняў запланаваны канцэрт класічнай музыкі ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, урачыстая частка і канцэрт у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Крыж святой Еўфрасінні Полацкай быў зроблены ў 1161 годзе полацкім ювэлірам Лазарам Богшам. Крыж быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны, яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома.

Копію крыжа Еўфрасінні Полацкай у 1992 - 1997 гадах выканаў брэсцкі мастак Мікалай Кузьміч. Асвечаная 24 жніўня 1997 г. мітрапалітам Філарэтам, копія крыжа захоўваецца ў Спаса-Праабражэнскім саборы Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Апошнія навіны