BE RU EN

Хто абражае ветэранаў? (Фота, відэа)

  • 23.04.2010, 9:24

Менская прэм'ера фільма Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам-2: Прадстаянне» суправаджалася вельмі дзіўным шоў.

Прэм'ера «вялікага кіно пра вялікую вайну» (як абвяшчалі постэры фільма) сабрала ў менскім кінатэатры «Кастрычнік» ледзь толькі траціну залы. А перад паказам гледачам прапанавалі вельмі своеасаблівую «прэзентацыю». Чалавек, які назваўся «ві-джэем Радыё АНТ», зладзіў віктарыну на веданне творчасці Мікіты Міхалкова і разыграў сярод наведнікаў кінатэатра камплекты падарункаў ад спонсараў паказу.

Да тэмы 65-годдзя Перамогі ўсё гэта не мела ніякага дачынення.

Апошнія навіны