BE RU EN

У Беларусі абанентаў сотавай сувязі больш, чым жыхароў

  • 21.04.2010, 13:32

Пранікненне паслуг сотавай сувязі ў Беларусі перавысіла 105%.

Пра гэта заявіў на кангрэсе TIBO-2010 Уладзімір Карповіч, генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Менеджэр падкрэсліў, што гэта не фізічныя абаненты, а зарэгістраваныя ў сетках аператараў SIM-карты.

«Вядома, гэта SIM-пранікненне: не сакрэт, што шмат хто з абанентаў выкарыстоўваюць дзве-тры SIM-карты [...] для розных мэтаў», - паведаміў В. Карповіч.

Па ацэнках Мінсувязі агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі па выніках 2009 года склала 9,6 млн чалавек. Пранікненне сотавай сувязі на 1 студзеня гэтага па дадзеных Telekom Austria Group года складала 99,4%.

Апошнія навіны