BE RU EN

Працоўны дзень пераносіцца з 12 на 17 красавіка

  • 2.04.2010, 12:51

У сувязі з Радаўніцай ўрад Беларусі вырашыў перанесці працоўныя дні.

Працоўны дзень пераносіцца з панядзелка 12 красавіка на суботу 17 красавіка. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ўрада № 410 ад 1 красавіка 2010 года, паведамляе «Интерфакс».

Арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Для большасці працаўнікоў Беларусі непрацоўнымі будуць чатыры дні: 10, 11, 12 і 13 красавіка (Радаўніца).

Апошнія навіны